Пачнiце дзень з вады «Нарач»

У TDI Group распрацавалі новую камунiкатыўную платформу для пітнай і мінеральнай вады «Нарач».

Прадукт
Пітная і мінеральная вада Нарач вырабляецца на ААТ «Вінакурня Нарач», размешчанай побач з возерам Нарач і Нарачанскім нацыянальным паркам. Здабываецца з артэзіянскіх свідравін на глыбіні 318 метраў (мінеральная) і 190 метраў (пітная).

Мэты праекта
Павысіць узровень пазнавальнасці брэнда і разгляду да куплі.
Стымуляваць да пробнай куплі.
Павысіць лаяльнасць да брэнда.

Задача агенцтва:
Распрацаваць камунікатыўную платформу для рэалізацыі пітной і мінеральнай вады «Нарач».
Адлюстраваць у новай камунікатыўнай платформе ўнікальную перавагу – паходжанне з чыстага, далёкага ад гарадоў і забруджванняў месца Нарачанскага нацыянальнага парку.

Ядро мэтавай аўдыторыі:
Жанчыны 18 – 35 гадоў, гарадскія жыхаркі, якія вядуць актыўны і здаровы лад жыцця і давяраюць айчыннаму вытворцы. Пітную ваду купляюць як асвяжальны і карысны напой. Успрымаюць ваду як даступны натуральны аздараўленчы сродак.

Стратэгія:
Устаноўлена, што для падтрымання добрага адчування важна выпіваць шклянку вады адразу пасля сну і 1,5-2 літра на працягу ўсяго дня. У аснову камунікацыі брэнда «Нарач» пакладзены гэты «карысны рытуал». Зараз ні адзін з канкурэнтаў-вытворцаў мінеральнай і пітнай вады не выкарыстоўвае гэтую платформу, што дазваляе брэнду «Нарач» заняць вольную пазіцыю ў свядомасці спажыўца.

Камунікатыўная платформа:
Здабытая ў артэзіянскіх крыніцах Нарачанскага нацыянальнага парку, вада «Нарач» зберагла сваю натуральную структуру і першародную чысціню. «Нарач» лёгка засвойваецца арганізмам, дапамагаючы яму «прачнуцца», папаўняе водны баланс і паскарае абмен рэчываў. Пры штодзённым ужыванні прыродная вада «Нарач», дзякуючы сваёй нізкай мінералізацыі, дазваляе падтрымліваць пітны рэжым з самай раніцы і на працягу ўсяго дня.

Слоган: Дзень пачынаецца з вады, вады "Нарач"!

Перыяд рэалізацыі праекта:
Травень – жнівень 2016

TV


KV

Вонкавая рэклама

Радыё
на печать
поделиться с друзьями:
comments powered by Disqus
О проекте
Заказчик
НАРАЧ
Исполнитель
Креативная команда
ТАА «Завод Бульбашъ»
Брэнд-менеджэр: Анастасія Камай.

TDI Group
Творчы дырэктар: Сяргей Філазаповіч.
Капірайтэры: Міраслаў Строганаў, Дарына Рыжко.
Арт-дырэктар: Уладзімір Андросаў.
Дызайнеры: Юлія Юшына, Кацярына Гатоўка.
Экаўнт-дырэктар: Таццяна Калітнік.
Экаўнт-менеджэр: Кацярына Падгайская. 

Прадакшн: 
One little production
Прадзюсары: Уладзімір Няфёдаў, Антаніна Раёўская.
Рэжысёр: Дзяніс Воўкаў.
Аператар: Вадзім Пацееў.

Ваше имя
Компания
Комментарий
Телефон
E-mail
  • 500
    реализованных различной сложности проектов в год
  • 100
    профессионалов в штате TDI Group
     
  • 2006
    основана группа рекламных компаний
  • №1
    в рейтинге креативности "Ассоциации рекламных организаций"
  • 9
    место сводного рейтинга маркетинговых услуг Ассоциации Коммуникационных Агентств России
  • №1
    Лучшее event-агентство Беларуси и СНГ
TDI Group Belarus
Беларускамоўныя налепкі на кожны дзень у Viber
Алкогольные и слабоалькогольные напитки
TDI Group Belarus
Першыя беларускамоўныя налепкi ў Viber «Традыцыi на новы лад»
Алкогольные и слабоалькогольные напитки