Беларускамоўныя налепкі на кожны дзень у Viber

Пасля поспеху першай кампаніі, працягваючы камунікацыю «Традыцыі на новы лад», Бульбашъ® разам з TDI Group стварылі другую серыю налепак для Viber на кожны дзень. 
Ужо пасля першай хвалі кампаніі стала зразумела, што мноства людзей жадае карыстацца беларуска-моўнымі налепкамі ў паўсядзённым жыцці, менавіта гэта і стала падставай для cтварэння больш універсальнага паку.
Асновай для налепак сталі яскравыя гумарыстычныя выразы на беларускай мове. 


Дзеля прамоцыі было вырашана выкарыстаць digital-інструменты.

Каналы камунiкацыi:
Iнтэрнэт: банерная кампанiя, цiзеры ў сацыяльных сетках, PR.
Інтэрнэт-пляцоўкі адзначылі гумарыстычны настрой новых налепак, навіны аб другой серыі з’явіліся на onliner.by, charter97.org, naviny.by; kyky.org; telegraf.by, svoboda.org.


Шматлікія карыстальнікі ў каментах прапанавалі ўласныя варыянты налепак, якімі можна было б папоўніць серыю. 
Колькасць карыстальнікаў пака расла на гэты раз раўнамерна і засталася з большага на ўзроўні першай хвалі кампаніі. 

Дэкаратыўныя налепкі

Вынікі дзвюх хваляў кампаніі:
Зімовая серыя была спампаваная 500 000 разоў, і больш за 6 млн налепак былі адасланыя. Летнюю серыю карыстальнікі Viber спампавалі 450 000 разоў і адаслалi больш за 5,7 млн налепак.


Кампанія атрымала некалькі ўзнагарод на фестывалі беларускамоўнай рэкламы ADNAK: 
1 месца ў намінацыі “Інтэрактыўная рэклама і дызайн” – рэкламная кампанія ў сацыяльных сетках, кам’юніці, мэсенджарах, вірусная рэкламная кампанія;
3 месца ў намінацыі “PR, Прома-, Event- і DM-праекты” – PR-кампанія з выкарыстаннем любых камуніка-цыйных сродкаў;
3 месца ў намінацыі” Інавацыі”.

на печать
поделиться с друзьями:
comments powered by Disqus
О проекте
Заказчик
Бульбашъ
Исполнитель
Креативная команда
Замоўца: ТАА «Завод Бульбаш»
Начальнiк аддзела маркетынгу: Валянціна Багнія
Брэнд-менеджэр: Ірына Рабкавец 

Агенцтва: TDI Group
Старэйшы капірайтэр: Сяргей Лапуць
Творчы дырэктар: Арцём Чалей
Экаўнт-менеджэр: Кацярына Падгайская 

Студыя: Asterman Studio

PR і медыякамунікацыі: Ганна Шутава і Вікторыя Луд

Размяшчэнне: Viber

Ваше имя
Компания
Комментарий
Телефон
E-mail
  • 500
    реализованных различной сложности проектов в год
  • 100
    профессионалов в штате TDI Group
     
  • 2006
    основана группа рекламных компаний
  • №1
    в рейтинге креативности "Ассоциации рекламных организаций"
  • 9
    место сводного рейтинга маркетинговых услуг Ассоциации Коммуникационных Агентств России
  • №1
    Лучшее event-агентство Беларуси и СНГ
TDI Group Belarus
Першыя беларускамоўныя налепкi ў Viber «Традыцыi на новы лад»
Алкогольные и слабоалькогольные напитки